Четверг, 25.04.2024, 09:47 Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS
247868 Беларусь,
 Гомельская обл.,
Лельчицкий р-н,
агр. Ударное
Коркуть
Вера
 Сергеевна
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 24
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Лельчицкий край в литературе


Лельчыцкі край у літаратуры


Убачыць або пазнаць свой край магчыма ці сваімі вачамі, ці з
дапамогай кнігі.
М.Ламаносаў
Даўно ўсім вядома, што літаратура – першааснова, хлеб культуры і мастацтва. Без літаратуры няма тэатра, кіно, эстрады, таму, што без вершаў няма песні, без сцэнарыя няма фільма і г.д.
Менавіта пісьменнік натхняе ўсіх тварцоў і дае глебу для рэалізацыі іх натхнення. Чытачам ён дае асалоду, а сваёй краіне – пашану і гонар. Але, у сваю чаргу, і пісьменнік таксама павінен чэрпаць дзесьці натхненне…
Лельчыцы гояць,
Лельчыцы лечаць,
Лельчыцы вабяць душу…
Чайная Убарць,
Жоўтая лотаць,
Лось пераходзіць шашу…
Г.Говар
"Лельчыцы вабяць душу…»
Менавіта ў маляўнічых краявідах Лельчыцкага раёна, у яго самабытнай культуры чэрпалі натхненне многія творчыя людзі мастацтва і літаратуры. Прыкладам гэтаму служыць хаця б той факт, што менавіта на Лельчыцкай зямлі былі створаны адна мастацкая і каля 10 дакументальных кіналент.
Хараство нашай прыроды, а таксама цікавыя факты гісторыі нашага краю знайшлі адлюстраванне і на старонках вядомых твораў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, а працавітыя і сумленныя людзі-нашы землякі, сталі прататыпамі герояў гэтых твораў. І менавіта тады ахопвае сапраўднае пачуццё гонару за свой край, калі сустракаеш на старонках савецкай, сусветнай класікі мастацкай літаратуры знаёмыя прозвішчы, імёны, родныя геаграфічныя назвы.
І першы твор, аб якім хочацца пачаць свой расказ пра Лельчыцкі край – гэта аповесць Э.Скобелева «Хрысціна».

Краем «легенд, адвечных песень – казак» назваў Беларусь Паулюк Трус.

На Лельчыцкай зямлі таксама бытуе мноства легенд і паданняў, у якіх паказана наша гісторыя, культура, быт. Менавіта з паходжаннем назвы Лельчыцы звязана адна з легенд, якую мы сустракаем на старонках аповесці.
Гэта аповесць аб простай беларускай жанчыне Хрысціне, аб яе нялёгкім лёсе. Аказаўшыся на старасці гадоў у доме састарэлых, Хрысціна ўспамінае падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннае жыццё, а таксама родны дом, сваё каханне. І вось, апісваючы ранейшае месца жыхарства галоўнай гераіні аповесці, аўтар робіць спасылкі на апісанне вёсак Лельчыцкага раёна. Аб гэтым можна меркаваць па той прычыне, што тут у апісанні ёсць і «Красавица-Уборть», якая «щедро питает раздольную Припять…», а таксама ёсць такія словы «…А ещё через день двенадцать мужчин побрав торбы пошли в упомянутые не к добру Лельчицы, откуда повела их дорога через Мозырь до Гомеля…» 1
Ну ,а самае галоўнае тут гэта тое, што чытачы могуць прачытаць легенду аб узнікнавенні назвы Лельчыцы. 2 І, увогуле, калі чытаеш гэтую кнігу, адкрываюцца такія родныя сэрцу малюнкі жыцця палешукоў. 3
Да паходжання назвы Лельчыцы самыя прамыя адносіны мае і шэдэўр сусветнай класікі – гэта гістарычны раман Г.Сенкевіча «Крыжаносцы».
========================================
1 Скобелеў Э. Хрысціна.- С.40
2Скобелеў Э. Хрысціна.- С.39
3 Скобелеў Э. Хрысціна.-С.40
Ва ўсякім выпадку, менавіта так лічыць вучоны-тапаніміст А.Рогалеў. У гэтай кнізе згадваецца нейкае мястэчка Ленчыца. Ленчыца і на самой справе існуе ў Польшчы паміж Серадзем і Полацкам. Падзеі ў рамане адбываюцца ў 15 ст., таму сваю версію А.Рогалеў тлумачыць тым, што «…пасля аб’яднання Літвы і Польшчы ў 1836 годзе значна ўзмацніліся каланізацыйныя і эміграцыйныя патокі польскага насельніцтва на ўсход, прычым менавіта на паўднёвым кірунку – Валынь, паўднёвыя раёны Беларусі…». У гэтым аспекце ўзнікнення Лельчыц (першапачатковае Ленчыц) вучоны тлумачыць наступным чынам : «Лельчыцы-гэта перанесеная назва, з’яўленне якой звязана з польскімі перасяленцамі, якія абгрунтавалі невялікае пасяленне і назвалі яго так у гонар сваёй былой малой радзімы...». У бліжэйшых ад Лельчыц вёсках Дубніцкае, Данілевічы, Усаў да гэтага часу жывуць нашчадкі палякаў. У саміх Лельчыцах у раёне вуліц Пакрышкіна, Каўпака таксама ёсць месца, якое ранней жыхары называлі «Польскае». Так што і гэтая версія таксама здаецца зусім рэальнай. Тым, хто цікавіцца гістарычнымі раманамі, гэтая кніга будзе вельмі цікавай. Тут паказана эпоха барацьбы палякаў супраць нямецкіх заваёўнікаў, у прыватнасці апісваюцца падзеі Грундвальскай бітвы.
Навуковыя звесткі сведчаць аб тым, што наш палескі фальклор, народна-прыкладное мастацтва самыя багатыя ў Еўропе. Ну, а калыскаю Лельчыцкага фальклору прынята лічыць вёску Тонеж.
Аб песенным мастацтве гэтай вёскі напісана вельмі шмат артыкулаў, навуковых прац, кніг, у тым ліку і кніга В.Палтаран «Чалавек на вятрах часу», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» у 1989 годзе.Сюды ўвайшлі нарысы аб людзях горада і вёскі "таго часу” г.зн. савецкага. Жыхарам вёскі Тонеж прысвечаны нарыс «Дзівасіл».

«Тонеж – гэта Зініна, а затым і Янкава мара, запаветны куточак свету, дзе ім адкрылася тое адзінаіснае, адзіна важнае, вечнае і няўлоўнае, што завецца народнай душой і для чаго спакон вякоў і да сканчэння свету жыло і будзе жыць мастацтва…»
У гэтым мастацкім нарысе ў мастацкай форме прасочваюцца вобразы вельмі шматлікіх жыхароў вёскі: Марыя Іванаўна Юркевіч – настаўніца мясцовай школы і яе муж Іван, славутая пявуння Ганна Вянгура, старшыня калгаса Макушэнка Аляксандр, муж і жонка Дубейкі, Хрысціна Дамашэвіч і інш.
Амаль увесь дыялог у нарысе – гэта тонежскі, палескі, наш родны говар. 4 Аўтар здолела разгледзець і паказаць псіхалогію палешукоў, адлюстраваць іх філасофскі роздум. 5
Увогуле, гэты нарыс – своеасаблівы роздум таго, што самае вялікае багацце нашага краю – гэта яго людзі. Вядома, сярод іх ёсць, як простыя людзі, так і дзеячы, на прыкладзе жыцця якіх вучацца іншыя чытачы аб іх у кнізе.
Народныя святы, абрады, ігрышчы, гульні… Менавіта аб гэтым вядзе гаворку наш зямляк Лозка А.Ю., ураджэнец в.Прыбалавічы, у сваёй кнізе «Беларускі народны каляндар». Тут даюцца назвы гэтых свят, ужывальныя ў розных рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў Лельчыцкім раёне. Апісанні дапаўняюцца прымаўкамі, песнямі і інш. фальклорнымі матэрыяламі.
===========================================
4 Палтаран В. Дзівасіл.-С.135
5Палтаран В.Дзівасіл.-С.137

«Калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш»-гаворыць народная мудрасць. І У.Ліпскі менавіта ў сваёй кнізе «Я» адказвае на пытанні: «Хто мы і адкуль?» Гэта праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод, пра глыбінныя карані нашых сем'яў, прозвішчаў, гербаў. Усё гэта ён паказвае на прыкладзе рода Ліпскіх, у тым ліку і лельчыцкіх Ліпскіх. Тут вы знойдзеце цікавы гістарычны, архіўны, дакументальны матэрыял.
Звернемся зноў да класікі нашай савецкай літаратуры– да кнігі А.Сцяпанава «Порт-Артур».
Радавому чытачу, вядома ж, і ў галаву не можа прыйсці, што тут можна прачытаць аб нашым земляку. Але, тым не менш, можна запэўніць, што гэта менавіта так.
Гэта гістарычны раман, у якім расказваецца аб гераічнай абароне рускімі салдатамі і афіцэрамі крэпасці «Порт-Артур» у час руска-японскай вайны (1904-1905гг.).
Аўтар, які быў сведкам тых падзей, піша: «Местный сердцеед, командирский адъютант Коля Юницкий, на ломаном французском языке дирижировал танцами, на ходу отпуская комплименты дамам». 6
Вось гэты Мікалай Юніцкі не хто іншы, як Сцяпанаў А. Порт-Артур.-С.7 жыхар вёскі Першамайск Міхаіл Мікалаевіч Юніцкі (1881-1939). На жаль, яго ўжо даўно няма, але ў яго біяграфіі ёсць менавіта такі факт. У час руска-японскай вайны ён служыў у царскай арміі, удзельнічаў у абароне Порт-Артура, быў ад'ютантам у генерала Белага, які камандаваў рускай артылерыяй.
І паколькі раман гістарычны, абгрунтаваны на канкрэтных падзеях, фактах і тварах, то мы з гонарам можам гаварыць, што імя нашага простага, нічым не прыкметнага земляка зафіксавана ў гісторыі.
Вядома ж, навечна ў гісторыю нашага краю будуць упісаны імёны людзей, якія праславілі наш край сваёй творчасцю. У першую чаргу - гэта нашы прафесійныя пісьменнікі Іван Колас і Мікалай Капыловіч.
З творчасцю М.Капыловіча, ураджэнца в.Астражанка, многія жыхары Лельчыцкага раёна знаёмы. Яго пяру належаць такія вядомыя кнігі аповесцей і расказаў, як «Чужы сваяк», «Скрозь жывуць людзі», «Засада», «Дні ціхай восені».
Але ўсё ж для нас, яго землякоў, самым галоўным у яго творчасці з'яўляецца тое, што ад першага апавядання да твораў апошняга часу – усё напісанае пранікнута любоўю да свайго краю і прысвечана хараству нашага Палесся. Гэта асабліва выразна прасочваецца на яго апошніх творах, на такіх як цыкл нарысаў-замалёвак «З чарнобыльскага блакнота», лясная аповесць «Палескае лета», штрыхі да партрэта і гісторыі в. Астражанка «Мая Астражанка»,дакументальная аповесць «Лельчыцкі край». Гэтыя ўсе работы не былі выдадзены асобнымі выданнямі, але яны друкаваліся ў многіх літаратурна-мастацкіх часопісах, а таксама ў раённай газеце «Светлае жыццё».
«…Апошнім часам, тут, у горадзе, мне усё часцей і часцей сніцца Лельчыцкі край. Яго лясы і балоты і рэчка Убарць. Тут, у лясным краі, нарадзілася мая любоў да радаснай прыроды, да роднай палескай зямлі, да Лельчыцкага краю…»
Менавіта ў творах сваіх землякоў заўсёды можна прачытаць мілыя сэрцу радкі: «…Я быў у многіх краінах. Але нідзе так лёгка не дыхаецца, так лёгка не пішацца, як на берагах нашай ціхай мілай сэрцу Убарці…»
Гэтыя словы належаць І.Коласу – славутаму нашаму земляку, пісьменніку, Герою Расіі, ураджэнцу в.Картынічы. Ён напісаў шмат вядомых усім нам кніг, такіх як «Вяртанне з пекла», «Скачок у цемнату», «Рэйкавая вайна», «Па заданню цэнтра» і інш.
Усе яны аб Вялікай Айчыннай вайне. У ваенных аповесцях І.Коласа выдадзены вобразы многіх партызан і разведчыкаў, з кім аўтару давялося сустрэцца на дарогах вайны, у тым ліку, вядома ж, сваіх землякоў– партызан Лельчыцкай партызанскай брыгады, якой ён камандаваў у першыя гады вайны. Кожны жыхар Лельчыцкага раёна, узяўшы ў рукі любую з яго кніг,
абавязкова сустрэне тут вядомыя назвы вёсак, прозвішчы і імёны вядомых у раёне людзей, удзельнікаў партызанскага руху.
Любоўю да роднай зямлі прасякнуты расказы аб мірным жыцці сваіх землякоў, якія сабраны ў кнізе «Вяртанне з пекла».
Пра самога пісьменніка вельмі шмат пісалі і пішуць у газетах і часопісах, але адным з самых важных падзей у яго жыцці з'яўляецца тое, што яго імя ўвекавечана ў вядомай кнізе А.Чакоўскага «Перамога».
Гэта гістарычны, палітычны раман, у якім аўтар звязвае ў адно дзве вялікія гістарычныя эпохі: лета 1945г. – Патздамская канферэнцыя і лета 1975г., калі ў Хельсінкі быў падпісаны дагавор аб Еўрапейскай бяспецы і супрацоўніцтве.
Побач з такімі тытанамі Вялікай вайны, як Чэрчыль, Рузвельт, Сталін, а таксама многімі маршалами і генераламі, і другімі героямі гэтага рамана, тут можна сустрэць і імя разведчыка Івана Коласа.
Гэта імя аўтар звязвае з падзеямі варшаўскага паўстання 1944г. Усё менавіта так і было, як выказана у рамане. Менавіта за гэту варшаўскую аперацыю Іван Колас атрымаў сваю зорку Героя.
Але не толькі ў празаічных творах мастацкай літаратуры можна прачытаць аб нашым краі. Яшчэ больш хараство нашай палескай глыбінкі апяваюць у сваіх вершах вядомыя беларуския паэты М.Башлакоў, Ю.Фатнеў, Б.Срынчан, І.Кірэйчык, Р.Барадулін, Г.Говар, Н.Ткачоў, В.Коўтан, а таксама многія нашы непрафесійныя мясцовыя паэты: А.Лісіцкі, Д.Сечка, у якіх выйшлі свае кнігі вершаў («Сны ля Убарці» А.Лісіцкага і падбор вершаў Д.Сечка «Цана хлеба» у кнізе «Добрымі вачамі»), а таксама А.Сцёпін, В.Масюкоў, О.Коваль, І.Абрамовіч, А.Лозка і інш.

Вершы многіх нашых мясцовых паэтаў сабраны ў кнізе вершаў паэтаў Лельчыцкага краю «Натхненне».
Каму не вядомы наш палескі гумар! Не толькі у славутых Аўцюках, але і ў нас, на Палессі, пачуццё гумару – неад'емная частка нашага жыцця. Амаль у кожнага гэта пачуццё ёсць у той ці іншай меры. Было яно і ў Паўла Ўладзіміравіча Шыбута. З нашым краем яго звязвае тое, што каля 10 гадоў свайго кароткага жыцця ён прапрацаваў у нашай раённай газеце, хаця нарадзіўся ў в.Палужжа Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Талент гумарыста меў ад Бога. Ёсць такая думка ў літаратурных кругах, што менавіта ён першым паклаў пачатак сатырычнай мініяцюры ў беларускай літаратуры. Яго кнігі «Кароткай чаргой» і «Абыдзеныя славай» былі першымі веснікамі гэтага жанру.
Калі хто любіць пажартаваць – пачытайце, не пашкадуеце. Тут вы знойдзеце тонкі, прыродны, народны гумар, вобразную сакавітую мову. Высмеяныя Паўлам Ўладзіміравічам недахопы, жыццёвыя сітуацыі не страцілі сваёй актуальнасці і зараз.
І вядома нельга не ўспомніць аб самых галоўных кнігах, у якіх можна знайсці ўсё аб нашым раёне. Гэта своеасаблівыя энцыклапедыі гісторыі і культуры нашага краю – кніга «Памяць. Лельчыцкі раён» і «Хроніка Убарцкага Палесся».
Матэрыял для кнігі «Хроніка Убарцкага Палесся» сабраў і выдаў наш зямляк, ураджэнец г.п.Лельчыцы, А.І.Атнагулаў
.
Палессе! Гэта бясконцая і вечная тэма. Бясспрэчна, мы яшчэ не раз пачуем аб Лельчыцкім краі і яго людзях на старонках кніг.
Начны закончан шлях,
Аднавіліся сустрэчы
Распутаных ценяў над Убарцю-ракой
Спіць багатым сном
Край запаведны Лельчыц,
Невядомай зямлі падораны спакой.
П.Касьяненка

ЛІТАРАТУРА:
1. Башлакоў М. Світальныя коні: Старонкі выбранай лірыкі /Прадм. Ю.Фатнева.-Гомель: РПУП «Полеспечать», 2001.-112с.
2. Беларускі народны каляндар/Аўт.-уклад. А.Ю.Лозка.- Мн.: Полымя, 1992.-205 с.: іл.
3. Капыловіч М. Чужы сваяк: Аповесці і апавяданні.- Мн.: Маст. літ., 1987 .-189 с.: іл.
4. Колос И. Возвращение из ада: Избранное.- М.: Совет ветеранов войны МПО РФ, 1996.-336с.
5. Ліпскі У.Я. Я:Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод.- Мн.: Беларусь, 1998.- 318с.: іл.
6. Лісіцкі А. Сны ля Убарці: Вершы.- Мн.: Маладосць, 1997.- 32с.
7. Натхненне: Вершы паэтаў Лельчыцкага краю / Склад. Г.Р.Лозка.- Мазыр, 1999.- 110с.
8. Палтаран В. Дзівасіл: нарысы.- Мн.: Маст. літ., 1974.-192с.
9. Палтаран В. Чалавек на вятрах часу: Публіцыстыка. Літ. крытыка.- Мн.: Маст. літ., 1989.- 342с.
10. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна.- Мн.: Паліграфафармленне, 2002.- 606с.: іл.
11. Сенкевич С. Крестоносцы: Роман.- Мн.: Маст. літ., 1983.- 654с.: ил.
12. Скобелев Э. Кристина: Повесть.- Мн.: Маст. літ., 1986.- 222с.
13. Степанов А. Порт-Артур: Роман.- Мн.: Маст. літ., 1985.- 606с.
14. Хроніка Убарцкага Палесся/ Аўтар-уклад. А.І.Атнагулаў; Навук. рэд. В.А.Насевіч.- Мн.: Тэхналогія, 2001.- 496с.: іл.
15. Чаковский А. Победа: Роман.- М.: Советский писатель, 1985.-832с.
16. Шыбут П. Абыдзеныя славай: Гумар і сатыра.- Мн.: Маст. літ., 1981.- 95с.



Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Создать сайт
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Мир развлечений
  • Лучшие сайты Рунета
  • Кулинарные рецепты